Перайсці да зместу

У Саньгуй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У Саньгуй
імператар (Zhou dynasty (1678–1681)[d])
сакавік 1678 — жнівень 1678
Пераемнік Wu Shifan[d]

Нараджэнне 1612[1][2][…]
Смерць 2 кастрычніка 1678(1678-10-02)[1]
Бацька Wu Xiang[d]
Жонка Empress Zhang[d] і Chen Yuanyuan[d][3]
Дзеці Wu Yingxiong[d]
Званне генерал
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У Саньгуй (кіт. трад. 吳三桂, спр. 吴三桂, піньінь Wú Sānguì; 1612 — 2 кастрычніка 1678) — кітайскі военачальнік, які пасля ўзяцця Пекіна сялянскімі паўстанцамі Лі Цзычэна (1644) адкрыў  (руск.) для маньчжураў браму  (руск.) Шаньхайгуаньскай  (руск.) заставы Вялікай Кітайскай сцяны. Учынак прычыніўся падзенню імперыі Мін і заснаванню ў Пекіне маньчжурскай дынастыі дзяржавы Цын.

Праз гэтую здраду жонка У Саньгуя — Чэнь Юаньюань, пайшла ў манастыр, а ён мае ў кітайскай гістарыяграфіі благую рэпутацыю.

У 1659 годзе імператар Шуньчжы  (руск.) прызначыў У Саньгуя намеснікам правінцыі Юньнань, дзе ён павінен быў выкараніць супраціў прыхільнікаў ранейшай імперыі, узначаленых апошнім імператарам так званай дынастыі Паўднёвая Мін  (руск.) Чжу Юланам  (руск.) (імператарам Юнлі). У 1659 годзе Чжу Юлан уцёк у Бірму, а ў 1662 годзе выдадзены адтуль У Саньгую і маньчжурскаму военачальніку Айсінге, якія пакаралі яго смерцю, імаверна, не без загаду з Пекіна.

Пакуль маньчжуры займаліся навядзеннем парадку на поўначы краіны, паўднёвыя правінцыі Юньнань, Гуандун і Фуцзянь фактычна ператварыліся ў самастойныя княствы на чале з былымі намеснікамі. У 1673 годзе, калі імператар Кансі паспрабаваў зменшыць іх самастойнасць, узняўся мяцеж трох феадалаў  (руск.), падчас якога У Саньгуй абвясціў сябе першым імператарам дзяржавы Чжоу  (руск.).

У 1674 годзе У Саньгуй рушыў у цэнтральныя раёны Кітая, аднак не вырашаўся ісці на Пекін, пагатоў, у закладніках у пекінскіх уладаў быў яго сын. Наступнымі гадамі У Саньгуй цярпеў паразы, а ў 1678 годзе памёр ад дызентэрыі. Унук У Саньгуя працягваў супраціўляцца Кансі да 1681 года.

Зноскі

  1. а б Wu Sangui // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. San'gui Wu // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. China Biographical Database